BE RU EN

Алімпійскі дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней» можа быць зменены

  • 22.04.2021, 9:21

Што дададуць у новую версію?

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заявіў, што алімпійскі дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней» можа быць зменены, паведамляе «Трыбуна».

«Я прапаноўваў дадаць да «Хутчэй, вышэй, мацней» яшчэ і слова «разам».

Зараз гэта абмяркуюць чальцы МАК, і праз тры месяцы дэвіз можа быць трохі зменены», - сказаў Бах.

Дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней» быў зацверджаны першым Алімпійскіх кангрэсам у 1894 годзе.

Апошнія навіны