BE RU EN

Апошні менскі шапік «Хутка смачна» вывезлі з Нямігі

  • 21.04.2021, 19:50

Гэты шапік адным з апошніх заставаўся працаваць у Менску пасля таго, як сышла ўся сетка.

Шапік «Хутка смачна» вывезлі з Нямігі. Гэта быў апошні менскі павільён сеткі.

Koko.by апублікаваў фота, як з Нямігі вязуць апошні шапік папулярнага раней беларускага фастфуду «Хутка смачна». Гэты шапік адным з апошніх заставаўся працаваць у Менску пасля таго, як сышла ўся сетка. У 2018 годзе ў такім жа шапіку «Хутка смачна» на вуліцы Якуба Коласа адкрылася шаурмічная.

Нагадаем, у 2017-м старыя павільёны «Хутка смачна» зніклі з звыклых цэнтральных месцаў у горадзе. Працаваць засталіся толькі два шапікі больш новыя - на Нямізе і на Якуба Коласа.

Начальніца ўпраўлення гандлю і паслуг сталічнай мэрыі Ніна Емяльянава тады расказвала, што міні-кавярні закрыліся таму, што ў кампаніі СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91» скончыліся тэрміны дамоў арэнды зямельных участкаў.

ФОТА: KOKO.BY

Апошнія навіны