BE RU EN

У Беларусі прыняты закон, які дазваляе змену знешнасці прапагандыстаў за дзяржаўны кошт

  • 21.04.2021, 17:16

Паслугачы Таракана напалоханыя.

У Беларусі ўхвалілі законапраект аб змяненні ранейшага закона «Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантрольных (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай аховы». Яго прадстаўляў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамляе «Еўрарадыё».

З ягоных слоў, летась і ў пачатку гэтага года на адрас міліцыянтаў, суддзяў паступалі пагрозы «ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў». Многія пагрозы атрымлівалі і «проста асобы з грамадзянскай пазіцыяй - настаўнікі, артысты, журналісты» - людзі, якія падтрымліваюць дзейную ўладу (у тым ліку прапагандысты).

Таму ў законапраект унесенае такое паняцце, як іншыя асобы, якія знаходзяцца пад абаронай, адзначыў міністр.

Ступень абароны будзе вызначацца міліцыяй з улікам ступені пагрозы.

«Камусьці дастаткова, магчыма, проста змяніць месца працы ці месца жыхарства, а камусьці неабходныя змены знешнасці, - кажа Кубракоў. - Якія захады аховы ўжываць да той ці іншай асобы, будуць вызначаць супрацоўнікі органаў унутраных спраў на падставе аналізу паступлення пагроз».

Фінансавацца гэта будзе дзяржавай.

Апошнія навіны