BE RU EN

МУС назвала анамальную актыўнасць сілавікоў у сталіцы «вучэннямі»

  • 21.04.2021, 15:48

Аднак нічога такога раней не было.

Жыхары Менска паведамляюць з раніцы аб перамяшчэнні байцоў Унутраных войскаў, АМАПу і курсантаў Акадэміі міліцыі.

З самага ранку жыхары Менска дзеляцца з СМІ фатаграфіямі і відэа: у горадзе заўважаныя вялікія калоны тэхнікі сілавікоў і самі сілавікі са шчытамі. Паведамлялася, што ў Міністэрства абароны з'язджаюцца людзі ў форме і ў цывільным. Аўтобусы, аўтамабілі загароды, аўто з калючым дротам, штабныя легкавушкі ідуць няспыннай плынню.

Людзі задаюцца пытаннем: у Менску адбываецца пераварот?

МУС назвала анамальную актыўнасць сілавікоў у сталіцы «вучэннямі». Аднак нічога такога раней не было.

Паводле інфармацыі сайта Charter97.org, так званыя вучэнні сталі поўнай нечаканасцю для кіраўнікоў сілавых органаў.

Апошнія навіны