BE RU EN

Прысяжныя прызналі амерыканскага паліцэйскага вінаватым у забойстве Флойда

  • 21.04.2021, 12:07

Прысуд вынесуць у чэрвені.

Прысяжныя ў ЗША прызналі паліцэйскага Дэрэка Шовіна вінаватым у забойстве афраамерыканца Джорджа Флойда, паведамляе BBC.

Шовін прызнаны вінаватым паводле ўсіх трох пунктаў абвінавачвання. Яму пагражае да 40 гадоў турмы.

Падчас суда паліцыянт знаходзіўся на волі, бо быў выпушчаны пад заклад.

Пасля абвяшчэння вердыкту прысяжных яго закавалі ў кайданкі і адправілі ў турму, дзе ён будзе чакаць прысуду.

Як чакаецца, ён будзе вынесены праз два месяцы.

Пасля таго, як стаў вядомы вердыкт, на вуліцах Мінеапаліса і іншых амерыканскіх гарадоў пачаліся стыхійныя святкаванні прыхільнікаў руху Black Lives Matter.

Апошнія навіны