BE RU EN

Украіна ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю

  • 21.04.2021, 11:02

Павялічаная колькасць патрулёў, актывізаванае адсочванне сітуацыі ў памежных раёнах.

Дзяржаўная памежная служба Украіны перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы на мяжы з Беларуссю. Павялічаная колькасць патрулёў, актывізаванае адсочванне сітуацыі ў памежных раёнах. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле «РБК-Украіна».

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Андрэй Дземчанка патлумачыў выданню такую пастанову шчыльным супрацоўніцтвам Беларусі і Расеі, у тым ліку ў кантэксце пастаяннай згадкі вонкавай мяжы «саюзнай дзяржавы».

Разам з тым ён адзначыў, што сітуацыя паблізу мяжы з Беларуссю застаецца спакойнай. Украінскі бок не фіксуе руху вайсковай тэхнікі і падраздзяленняў паблізу мяжы з беларускага боку.

Апошнія навіны