BE RU EN

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю аб Беларусі

  • 21.04.2021, 9:40

Кангрэсмэны запатрабавалі пашырэння санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і правядзення новых выбараў.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю аб Беларусі.

Кангрэсмэны заявілі, што:

Не прызнаюць прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі;

Заклікаюць да арганізацыі новых свабодных і сумленных выбараў пад наглядам АБСЕ;

Народ Беларусі мае права вызначаць сваю будучыню без умяшання Расеі або іншых вонкавых чыннікаў;

Заклікаюць да неадкладнага вызвалення палітвязняў, а таксама пачатку дыялогу з апанентамі;

Заклікаюць да пашырэння санкцый і да большай падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі;

Патрабуюць міжнароднага расследавання аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны