BE RU EN

На Менскім падшыпнікавым заводзе спее бунт?

  • 21.04.2021, 9:35

Настолькі крытычная сітуацыя склалася ўпершыню.

На Менскім падшыпнікавым заводзе заробак за гэты месяц, магчыма, не дадуць наогул, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

Як пішуць працоўныя, заробак павінны былі даць 20 чысла, гэта значыць учора. Але раніцай бухгалтэрыя паведаміла, што заробку на гэтым тыдні не будзе, і калі будзе - невядома, бо на заводзе няма грошай. Такая сітуацыя здараецца ўпершыню. У папярэднія гады заробак хоць часткамі, але заўсёды выплачвалі.

Цяпер жа рабочым кажуць, што як толькі знойдуць каму прадаць тавар, так адразу і заплацяць. А пакуль «грошай няма, але вы трымайцеся». Раней былі яшчэ хоць нейкія заказы, але пасля санкцый планы ўпалі. Сам завод трымаецца на адных пенсіянерах. На старыя станкі ўжо не знайсці наладчыкаў, а тыя, што ёсць, жлукцяць па паўмесяца і іх не звальняюць, бо няма кім замяніць.

Пра саму вытворчасць ужо асабліва ніхто не думае. Каб хоць неяк стачыць канцы з канцамі рабочых пераводзяць з адных цэхаў у іншыя разам з усімі станкамі і абсталяваннем, каб вызваліць будынак і здаваць у арэнду ненавісным прыватнікам.

Апошнія навіны