BE RU EN

Кіроўца аўтобуса перадаў пасажырам па гучнай сувязі «прывітанне ад палітвязняў»

  • 20.04.2021, 19:54

Кіроўца заклікаў не забываць пра вязняў сумлення.

Кіроўца аўтобуса перадаў па гучнай сувязі пасажырам «прывітанне ад палітвязняў», паведамляе «Вясна».

41-гадовы мянчук два гады працуе кіроўцам прыгараднага аўтобуса ў адным са сталічных аўтапаркаў. 12 красавіка, а 7.30, раніцы падчас маршруту, на якім ездзіць шмат пастаянных пасажыраў, знаёмых з ім, мужчына па гучнай сувязі перадаў прывітанне ад палітвязняў. Зрабіў ён гэта, таму што ў снежні яго сына асудзілі на тры гады «хіміі» за жнівеньскія пратэсты.

Сярод пасажыраў той раніцай быў супрацоўнік службы бяспекі менскага метрапалітэна, які паскардзіўся на кіроўцу ў міліцыю. З яго слоў, кіроўца «па гучнай сувязі гаварыў пра тое, што ў нашых турмах сядзіць шмат вязняў сумлення і не трэба забываць пра іх».

Апошнія навіны