BE RU EN

Сныціна - Рыжанкову: расчараваная дзеяннямі людзей, якія падтрымліваюць рэжым, што забівае і выкрадае беларусаў

  • 20.04.2021, 19:15

Экс-капітан нацыянальнай каманды Беларусі адказала лукашэнкаўскаму чыноўніку.

Экс-капітан нацыянальнай каманды Беларусі Кацярына Сныціна адказала кіраўніку БФБ Максіму Рыжанкову, які заявіў, што расчараваны дзеяннямі баскетбалісткі.

«Глыбока расчараваная дзеяннямі людзей, якія маўчаць і падтрымліваюць рэжым, які забівае і выкрадае беларусаў.

Гэта значыць, маючы кантракт са зборнай, ніхто не свабодны выказваць свае погляды, акрамя тых, чые погляды супадаюць з рэжымам. Тады я, мабыць, пас», - напісала Сныціна ў сваім інстаграме.

Апошнія навіны