BE RU EN

Ільготнага праезду ў транспарце для студэнтаў у Менску не будзе

  • 20.04.2021, 19:01

Пра гэта паведаміў «мэр» Менска.

Старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў заявіў, што ў сталіцы не плануецца ўвядзенне льгот для студэнтаў на праезд у грамадскім транспарце, паведамляе interfax.by.

«Уводзіць для студэнтаў льготы па кошту праезду ў грамадскім транспарце ў Менску не плануюць», - гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным тэлеграм-канале Менгарвыканкама ў аўторак паводле вынікаў сустрэчы мэра сталіцы са студэнтамі і выкладчыкамі БДУІР.

Апошнія навіны