BE RU EN

Ягор Шаранговіч набраў свае першыя 20 балаў у НХЛ за 42 матчы

  • 20.04.2021, 18:37

З беларусаў хутчэй гэта ўдавалася зрабіць толькі Сяргею Касціцыну.

Беларускі нападнік «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч набраў свае першыя 20 (10 + 10) балаў у НХЛ за 42 матчы. Гэта другі паказчык сярод беларусаў, паведамляе «Прессбол».

Канстанцін Кальцоў зарабіў 20 дзейсных балаў за 57 матчаў. Андрэй Касціцын - за 47. Уладзімір Цыплакоў - за 45. Міхаіл Грабоўскі - за 43. Сяргей Касціцын набраў 20 балаў у складзе «Манрэаля» за 38 гульняў.

Апошнія навіны