BE RU EN

АБСЕ падключыцца да дапамогі палякам Беларусі

  • 20.04.2021, 18:16

Ужо сёння былі падлучаныя дыпламатычныя і палітычныя каналы.

АБСЕ дапаможа палякам у Беларусі. Пра гэта паведаміла кіраўніца арганізацыі Хельга Шмід на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, паведамляе «Радио Польша».

Міністр у Канцылярыі прэзідэнта ў замежных справах Кшыштаф Шчэрскі паведаміў падрабязнасці: «Хельга Шмід зрабіла важную заяву аб тым, што АБСЕ будзе выкарыстоўваць усе даступныя дыпламатычныя інструменты для паляпшэння становішча палякаў у Беларусі. Ужо сёння былі падлучаныя дыпламатычныя і палітычныя каналы: заявы Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а таксама дзеянні Вярхоўнага камісара АБСЕ ў справах нацыянальных меншасцяў».

Месяц таму ў Менску былі арыштаваныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, сябры арганізацыі Анджэй Пачобут, Ганна Панішава. Рэпрэсіі зазнаюць і іншыя дзеячы СПБ.

Апошнія навіны