BE RU EN

J: Морс: Важна верыць, што гэта наша з вамі краіна ўжо цяпер, сёння

  • 20.04.2021, 16:59

Музыкі пракаментавалі скасаванне канцэртаў у Гарадзенскай вобласці.

Усе тры канцэрты J: Морс у Гарадзенскай вобласці, анансаваныя ў траўні, скасаваныя. Адразу на некалькіх пляцоўках узніклі «тэхнічныя прычыны» і яшчэ на адной - успышка каранавіруса, паведамляе лідар гурта Уладзімір Пугач у сваім Facebook-акаўнце.

«Не без прыгод, але мы паспелі даць канцэрты ў падтрымку новага альбома ў Менску і ў Магілёве. Што далей - пакуль не ведаем. Але наша пазіцыя нязменная. Будзем спрабаваць і далей пры першай жа магчымасці граць для вас. Важна верыць, што гэта наша з вамі краіна ўжо цяпер, сёння. Мы ў ёй жылі, жывем і будзем жыць. Калі мы самі ў гэта не будзем верыць, нікога не зможам пераканаць. Рана ці позна мы здолеем.

Канцэрт у Віцебску - пакуль у дзеянні, а на наступным тыдні новы сінгл. Мы не спыняемся і прадаўжаем працу нягледзячы ні на што. І вы не спыняйцеся», - сказаў музыка.

Апошнія навіны