BE RU EN

Трамп пра Пуціна: Ён мне падабаўся, я яму падабаўся

  • 20.04.2021, 16:09

Экс-прэзідэнт ЗША заявіў, што «ладзіць з Расеяй - гэта добра».

45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю Fox News, які выйшаў 20 красавіка, заявіў, што «выдатна ладзіў» з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, паведамляе «Гордон».

«Кажуць: «Вось, ён любіць Расею». Ладзіць з Расеяй - гэта добра, а не дрэнна. Ладзіць з Кітаем - гэта добра», - сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што ў дачыненнях з Кітаем праблема палягала ў сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Трамп выказаў меркаванне, што ягоны папярэднік Барак Абама называў КНДР «галоўнай праблемай» і казаў пра магчымую вайну.

«Але вайны не было, мы выдатна зладзілі. [Кім Чэн Ын] пісаў мне лісты, ён спадабаўся мне, я спадабаўся яму, і ў гэтым няма нічога дрэннага. Я выдатна ладзіў з прэзідэнтам Пуціным, ён мне падабаўся, я яму падабаўся. Гэта добра, а не дрэнна», - дадаў ён.

Апошнія навіны