BE RU EN

Кіраўнік новастворанай Суперлігі Еўропы заявіў пра магчымасць правесці свой чэмпіянат свету ў футболе

  • 20.04.2021, 15:46

Фларэнтына Перэс адрэагаваў на заяву ФІФА.

Для футбалістаў, якія будуць гуляць у новастворанай Суперлізе Еўропы, могуць арганізаваць чэмпіянат свету, альтэрнатыўны чэмпіянату ФІФА, заявіў прэзідэнт Суперлігі, прэзідэнт ФК «Рэал» (Мадрыд) Фларэнтына Перэс, паведаміла 18 красавіка выданне Sports Illustrated, піша «Гордон».

Гаворка пра гэта зайшла ў сувязі з тым, што ФІФА можа забараніць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад сваёй эгідай тым спартоўцам, якія будуць выступаць у Суперлізе Еўропы.

Перэс заявіў, што калі футбалістам сапраўды не дазволяць гуляць на чэмпіянаце свету ў Катары 2022 года, ён і ягоныя аднадумцы створаць «свой уласны турнір чэмпіянату свету».

Апошнія навіны