Мінчукі знаходзяць у пошце «паведамленні» пра памылкі ў рахунках за сакавік
- 20.04.2021, 14:41
Менгарвыканкам заявіў, што гэта фэйк.
Жыхарам Маскоўскага раёна сталіцы ў паштовыя скрыні сталі прыходзіць «паведамленні» з просьбай не аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі за сакавік праз памылкі ў налічэнні. Тэлеграм-канал «Минск.Официально» просіць не верыць такім ўлёткам.
Разам з паведамленнем тэлеграм-канал Менгарвыканкама апублікаваў і само «апавяшчэнне», якое нехта раскідвае па паштовых скрынях. Вось што там напісана: «У паведамленнях аб выплаце камунальных паслуг за сакавік 2021 года была пададзеная хлуслівая інфармацыя, што выклікае сумнеў у сапраўднасці дакумента і паказаных у ім сум і рэквізітаў. Просьба не аплачваць атрыманы рахунак да высвятлення дакладных звестак у ЖЭС».
Улёткі фэйкавыя, паведамляе Менгарвыканкам.
- Ні РДЦ, ні ЖЭУ такіх улётак не рассылалі, і ніякіх памылак у налічэнні няма. У той жа час, паверыўшы недакладнай інфармацыі, некаторыя жыхары ўжо звяртаюцца ў РДЦ па пераразлік, - паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска Аляксандр Ермаловіч.
Усе налічэнні правільныя.