BE RU EN

Расейскі Іл-96 парушыў паветраную прастору Калумбіі

  • 20.04.2021, 11:47

МЗС краіны ўручыла паслу РФ ноту пратэсту.

Вайсковыя паветраныя сілы Калумбіі перахапілі расейскі самалёт Іл-96, які парушыў паветраную прастору краіны.

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 19 красавіка.

Як распавялі калумбійскія вайскоўцы, расейскі самалёт, які ляцеў з Масквы, меў дазвол на пралёт, аднак увайшоў у паветраную прастору краіны зусім не ў заяўленым раёне.

У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў Калумбіі выклікала да сябе пасла РФ для ўручэння яму ноты пратэсту.

«МЗС ад імя нацыянальнага ўрада ўручыла афіцыйнае паведамленне амбасадару Расеі ў Багаце, у якім выказала пратэст у сувязі з парушэннем расейскім самалётам 19 красавіка паветранай прасторы Калумбіі», - заявіла кіраўніца ведамства.

Апошнія навіны