BE RU EN

Амбасадар ЗША пакідае Маскву

  • 20.04.2021, 11:41

Джон Саліван на некалькі тыдняў з'едзе з Расеі.

Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Саліван да канца гэтага тыдня з'едзе ў Вашынгтон, але найбліжэйшыя тыдні зноў вернецца ў Маскву, паведамілі ў Дзярждэпартаменце выданню Axios, піша «Медуза».

«На гэтым тыдні пасол Саліван вернецца ў ЗША, каб наведаць сваю сям'ю і сустрэцца з чальцамі новай адміністрацыі, з якімі ў яго не было магчымасці пракансультавацца з тых часоў, як ён пагадзіўся на нявызначаны час працягнуць працу на сваёй пасадзе», - сказаў прадстаўнік Дзярждэпу .

Джон Саліван паведаміў, што вернецца ў Маскву «да кожнай магчымай сустрэчы паміж прэзідэнтамі Байдэнам і Пуціным».

За некалькі гадзін да заявы Дзярждэпартамента ЗША выданне Axios, спасылаючыся на крыніцы, паведаміла, што Джон Саліван адмовіўся добраахвотна з'язджаць з Масквы, як яму «рэкамендавалі» расейскія ўлады. Суразмоўцы Axios казалі, што, на думку Саллівана, калі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін хоча, каб амбасадар з'ехаў, то яму давядзецца яго прымусіць.

Апошнія навіны