BE RU EN

Жыхары Кобрына выйшлі на акцыю ў падтрымку медыкаў

  • 20.04.2021, 10:53

Абаронім лекараў - абаронім здароўе нашых дзяцей.

У горадзе Кобрыне падтрымалі медыкаў, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».

«Абаронім лекараў - абаронім здароўе нашых дзяцей і сябе» - так кажуць жыхары Кобрына.

Нагадаем, што нядаўна горад на Берасцейшчыне пазбавіўся аднаго з нешматлікіх дзіцячых лекараў з велізарным досведам.

Юлія Рафаловіч, лекарка, якую шанавалі і любілі і маленькія пацыенты, і іх бацькі, была звольненая з займанай пасады паводле пастановы галоўнага лекара кобрынскай лякарні Мікалая Брашкі.

Жыхары Кобрына сабралі подпісы за падаўжэнне кантракту лекарцы, таксама была напісаная і адпраўлена петыцыя з мноствам подпісаў пад ёй.

Апошнія навіны