BE RU EN

Рост кошту бензіну ў Беларусі ўжо выперадзіў «запланаваную» інфляцыю

  • 20.04.2021, 9:05

Ці будуць акцыі «Стоп бензін»?

20 красавіка на беларускіх АЗС чарговым разам выраслі кошты аўтамабільнага паліва. Гэта ўжо адзінаццатае падаражанне з пачатку года.

Усяго з пачатку года цэны аўтамабільнага паліва выраслі на 11 капеек за 1 літр, паведамляе «Белсат».

Кошт бензіну АІ-92 цяпер складае 1 руб 81 кап. Ён павялічыўся на 6,47%.

Бензін АІ-95 і дызельнае паліва цяпер каштуюць 1 руб. 91 кап. Падаражэлі на 6,11%.

Бензін АІ-98 вырас у цане на 5,45%, да 2 руб. 13 капеек за 1 літр.

З прагнозных паказчыкаў на 2021 год інфляцыя павінна скласці не больш за 5%. Цэны на аўтамабільнае паліва ўжо перавысілі гэты паказчык.

Ці будзе «Стоп бензін»?

Тэлеграм-канал «Кіроўцы 97» заклікаў усіх аўтамабілістаў на знак пратэсту супраць падаражання паліва правесці акцыю «Стоп бензін» у новым фармаце.

Прадстаўнікі канала заклікаюць адмовіцца ад наведвання паліўных станцый «Беларуснафта», «Белнафтахім» і «Мінскаўтазапраўка» або зусім адмовіцца ад аўтамабіля, «для пачатку хаця б 1 раз на тыдзень, і татальна байкатаваць аўтазапраўкі».

Гэтую ініцыятыву падтрымала аб'яднанне беларускіх сілавікоў BYPOL. З іх слоў «байкот паліва - гэта рэальная пагроза прыпынення НПЗ, якія з'яўляюцца асноўнымі фінансавымі донарамі рэжыму, а таксама велізарная дапамогу страйкаваму руху работнікаў гэтых прадпрыемстваў».

Апошнія навіны