BE RU EN

Аляксандра Герасіменя: У маіх бацькоў адбываецца ператрус. Вось, нарэшце, да нас прыйшло ўсеагульнае прызнанне

  • 2.04.2021, 21:19

Чэмпіёнка свету супраць Лукашэнкі.

Кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, трохразовая алімпійская медалістка ў плаванні Аляксандра Герасіменя паведаміла, што ў яе бацькоў зараз адбываецца ператрус. Пра гэта піша pressball.by.

«Вось, нарэшце, і прыйшло ўсеагульнае прызнанне. Значыць, мы напраўду чагосьці вартыя. Зараз у маіх бацькоў дома праходзіць ператрус», - сказала Герасіменя.

Сёння СК РБ распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандры Герасімені паводле ч. 3 арт. 361 «Заклікі да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт».

Санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны