BE RU EN

Новы сюрпрыз: звесткі пра медычную даведку беларускіх кіроўцаў будуць «зліваць» староннім

  • 2.04.2021, 8:50

Ствараецца база звестак з магчымасцю доступу МУС да іх.

«Палатачнікі» пачынаюць разглядаць змены ў закон «Аб дарожным руху». Новаўвядзенні тычацца не толькі працы аўташкол і пасведчанняў кіроўцы міжнароднага ўзору, але таксама медычных даведак і тэхагляду, паведамляе onliner.by.

«Новаўвядзенні закрануць вядзенне ўліку выдадзеных медычных даведак: Міністэрства аховы здароўя будзе весці аўтаматызаваны ўлік звестак аб выдадзеных медычных даведках для кіроўцаў, а таксама пра асоб, прызнаных непрыдатнымі да кіравання ТС, з магчымасцю доступу МУС да такiх звестак, - распавёў у інтэрв'ю нацыянальнаму прававому парталу Ігар Камароўскі, «дэпутат» «палаткі». - Таксама плануецца скасаванне кантролю за выкананнем парадку правядзення дзяржаўнага тэхагляду, увядзенне дамоўнай асновы яго правядзення, а таксама аўтаматызаванага ўліку вынікаў у інфасістэме. Зноў жа з магчымасцю доступу зацікаўленых дзяржорганаў да яе».

Камароўскі нагадаў і іншыя, ужо раней агучаныя новаўвядзенні: «Значная навіна - увядзенне працэдуры выдачы міжнародных пасведчанняў кіроўцы. Таксама з'явіцца магчымасць здаваць іспыты на пасведчанне «на аўтамаце» і атрымліваць дазвол для кіравання ТС толькі з АКПП. Таксама прапануецца вызначэнне асноўных параметраў дарожнага руху, ажыццяўлення маніторынгу, удасканальваецца парадак змены арганізацыі дарожнага руху. Будуць замацаваны паўнамоцтвы МУС вызначаць адцінкі, на якіх забараняецца навучанне курсантаў аўташколы».

Апошнія навіны