BE RU EN

Гарадзенскую тытунёвую фабрыку за год «аптымізавалі» на 10% работнікаў

  • 19.04.2021, 21:15

А як жа захаванне працоўных месцаў?

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» апублікавала фінансавыя вынікі мінулага года. На прадпрыемстве скарацілася колькасць работнікаў. Скарачэнне сярэдняспісачнай колькасці работнікаў уражвае: калі у 2019 годзе на фабрыцы працаваў 891 чалавек, то праз год ужо 809 чалавек.

А як жа захаванне працоўных месцаў? Ці не выкідваннем на вуліцу пры новай уладзе палохаў нас рэжым? А тут 80 чалавек. 10% работнікаў прадпрыемства выкінулі. І так паўсюдна, піша «Экономика Беларуси».

Апошнія навіны