BE RU EN

Беларусы Варшавы выступаюць за разрыў кантракту нарвежскай кампаніі Yara з «Беларуськаліем»

  • 19.04.2021, 14:34

Галоўным акцыянерам кампаніі з'яўляецца ўрад Нарвегіі.

У жніўні 6500 працаўнікоў «Беларуськалію» падпісалі народныя патрабаванні. З тых часоў супраць працоўных пашыраюцца рэпрэсіі. Шэсць з іх патрапілі пад крымінальны пераслед, 30 - беглі з краіны. Больш за 120 чалавек, якія падтрымалі страйк, звольненыя. Адзін асуджаны на 3 гады калоніі, паведамляе «Радыё Рацыя».

- У гэты ж час буйная нарвежская кампанія Yara прадаўжае супрацоўнічаць з нелегітымнай уладай і спансаваць катаванні беларусаў. Галоўным акцыянерам кампаніі з'яўляецца ўрад Нарвегіі, таму варта ціснуць на ўлады дзяржавы, каб яны адмовіліся ад супрацоўніцтва, - адзначае арганізатарка пікетавання Лена Копач.

Акцыя ў Варшаве прадоўжыцца ўвесь тыдзень, з 19 да 23 красавіка, з 14 да 17 гадзін ля будынка нарвежскага консульства. На месцы таксама плануецца збіраць подпісы пад петыцыяй.

Апошнія навіны