BE RU EN

З'явілася чарговае відэа з «вогненнымі рыбакамі» з Беларусі

  • 19.04.2021, 14:22

На гэты раз - з Бярозаўскага раёна.

Пару рыбакоў, якія ідуць скрозь агонь і ваду, ратуючыся ад пажару, зняў берасцейскі відэограф ВаськаПілот, піша tut.by.

Ролік з квадракоптэра зняты ў Бярозаўскім раёне каля возера Сонечнае, побач з трасай М1. Галоўнымі героямі відэа сталі два рыбакі, якія брыдуць з рыштункам па вузкім канале скрозь палаючыя хмызнякі.

Падчас здымак ніводзін рыбак не пацярпеў, запэўніў аўтар відэа: абодва цэлымі выйшлі на бяспечную пляцоўку.

Такі ж спакойны рыбак са Слуцка стаў героем мінулага тыдня: вы ж бачылі, як флегматычны мужчына прадаўжае вудзіць рыбу, нягледзячы на падпаленую ў пойме ракі сухую траву? Відэа сталася вірусным, яго апублікавалі многія выданні не толькі ў Беларусі, але і Расеі, Украіне.

Апошнія навіны