BE RU EN

Навукоўцаў уразіла старажытная грабніца, якую выпадкова адшукаў фермер

  • 19.04.2021, 14:01

Дакладнае месцазнаходжанне знаходкі не раскрываецца.

У заходняй частцы паўвострава Дынгл у Ірландыі мясцовы фермер выявіў падземны будынак, які можа апынуцца могільнікам бронзавага веку, збудаваным амаль 3 500 гадоў таму. Пра гэта паведамляе выданне Іrish Еxaminer (пераклад - «Апостроф»).

Археолагі з Нацыянальнай службы помнікаў і Нацыянальнага музея наведалі месца знаходкі і выказалі здагадку, што пад раннесярэднявечным наземным збудаваннем знаходзіцца больш старажытная пахавальная камера бронзавага веку. Верхняя частка знаходкі датуецца 600-700 гадамі н.э., а пахавальная камера, магчыма, была збудаваная ў 1500 годзе да н.э. ці яшчэ пазней.

Пад плітой была выяўленая абліцаваная камера, побач з якой былі іншыя падземныя збудаванні. Унутры даследчыкі выявілі рэшту косткі, экспэрты павінны ўстанавіць, каму яна належыць - чалавеку або жывёле. На думку археолагаў, парэшткі належаць чалавеку і з'яўляюцца вельмі старажытнымі.

Мясцовы археолаг Мішэль О'Койлеан назваў знаходку «вельмі цікавай».

Месцазнаходжанне грабніцы не раскрываецца, каб не прыцягваць увагу чорных капальнікаў.

Апошнія навіны