BE RU EN

Экспэрт: Вашынгтон будзе размаўляць з Лукашэнкам на мове санкцый

  • 19.04.2021, 12:12

ЗША не толькі вернуць абмежавальныя захады, але і будуць іх паслядоўна рабіць больш жорсткімі.

Як вядома, ЗША гатовыя з 26 красавіка 2021 года аднавіць раней скасаваныя аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў. У спісе іх сем: ААТ «Белшына», «Гроднаазот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба», «Нафтан», «Полацк-Шкловалакно», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», піша сайт thinktanks.by.

Палітолаг Арсень Сівіцкі мяркуе, што словы і дзеянні Лукашэнкі не пакідаюць Злучаным Штатам ніякага іншага выбару, акрамя як сапраўды разглядаць санкцыі ў якасці свайго асноўнага інструмента наладжвання стасункаў з афіцыйным Менскам:

- Я мяркую, што з 26 красавіка Злучаныя Штаты будуць паступова вяртаць санкцыйны рэжым, які дзейнічаў да 2015 года і потым быў замарожаны, а пасля гэтыя санкцыі рабіць больш жорсткімі.

Апошнія навіны