BE RU EN

У беларускім футболе зноў разгараецца скандал?

  • 19.04.2021, 9:51

«Энэргетык-БДУ» ківае на судзейства на карысць БАТЭ і падае відэадовады.

Кіраўніцтва клуба «Энэргетык-БДУ» надумала прыцягнуць увагу грамадскасці да судзейскіх пастаноў, якія прымаліся на карысць БАТЭ ў матчы пятага тура чэмпіянату Беларусі ў футболе. Нагадаем, гульня скончылася з лікам 2:1 на карысць «жоўта-сініх», піша tut.by.

Два спрэчныя, на іх думку, эпізоды былі размешчаныя ў суполцы клуба ў Вконтакте. Абодва моманты здарыліся падчас нападу, калі гульцы знаходзіліся на мяжы афсайду.

У першым эпізодзе Аляксандр Васільеў уцякае ў адрыў пасля паса Мавату, але арбітр свішча, фіксуе па-за гульнёй.

У другім эпізодзе абаронца БАТЭ Павел Рыбак адкрыта прытрымлівае гульца, тым самым перашкаджае таму ж Васільеву прыняць мяч і стварыць небяспечны момант. Свістка арбітра тут ужо няма, падкрэсліваецца ў паведамленні «Энэргетыка-БДУ».

Нагадаем, што ў мінулым туры таксама быў судзейскі скандал у матчы БАТЭ супраць «Менска». Там Павел Рыбак рукой забіў гол, які суддзя залічыў, хоць потым Дом футбола прызнаў памылковым гэтую пастанову арбітра.

Апошнія навіны