BE RU EN

Як беларусы два месяцы праводзяць набажэнствы на паркоўцы

  • 19.04.2021, 9:36

Прыхаджане «Новага жыцця» абіралі пастара на найбліжэйшыя пяць гадоў.

Пачынаючы з 17 лютага, кожную нядзелю вернікі царквы ва ўсялякае надвор'е збіраюцца на паркоўцы і праводзяць набажэнствы. З таго моманту, як «Новае жыццё» прымусова выселілі з будынка, прайшло два месяцы, піша «Салiдарнасць».

18 красавіка чальцы царква абіралі пастара на найбліжэйшыя 5 гадоў. Аднадушна ім пераабралі Вячаслава Ганчарэнку.

Падчас гаміліі Вячаслаў Ганчарэнка казаў пра тое, што япер хвалюе беларусаў. Ён адзначыў, што многія задаюцца пытаннем: калі ў краіне скончыцца беззаконне і развеецца гэтая цемра.

- Мала часу засталося для пакаяння тым, хто чыніць зло. Бог будзе судзіць беззаконне і адновіць сваю праўду. Беларусь перажыве найвялікшае ў гісторыі адраджэнне! - запэўніў пастар.

Апошнія навіны