BE RU EN

Начальніца аддзела на «Гродна Азоце» паставіла на месца дырэктара Ляшэнку

  • 19.04.2021, 9:09

Прызначэнец не чакаў такога напору.

Як паведамляе Telegram-канал «Страйкам Азота», на сходзе дырэктар Ігар Ляшэнка чарговым разам паспрабаваў даказаць сваё «вяршэнства», але сутыкнуўся з начальніцай аддзела Святланай Данілавай, якая паставіла яго на месца.

«Начальніца аддзела арганізацыі працы і заробку (ААПіЗ) пасадзіла на пятую кропку самадура. Ды пасадзіла так, што ён перайшоў на нецэнзурную лексіку і публічна заявіў, што Святлана Эдуардаўна не зможа больш з ім працаваць на заводзе.

Яна прыйшла на прадпрыемства ў 1986 годзе маладой спецыялісткай, працавала інжынерам АПіЗа, затым начальніцай бюро асноўнай вытворчасці. Наступным было падвышэнне да начальніка аддзела, а нейкі 2-х месячны «кіраўнік», дазваляе сабе такое! » - піша Telegram-канал.

Як піша Telegram-канал, 20 красавіка - апошні працоўны дзень Святланы Данілавай. Яна заявіла, што не мае намеру трываць такія выпады.

Апошнія навіны