BE RU EN

70 святароў хадайнічаюць за палітзняволеную Вольгу Залатар

  • 18.04.2021, 21:41

Вольга Залатар - маці пяцярых дзяцей.

Два каталіцкія святары напісалі паручыцельствы за палітзняволеную Вольгу Залатар, каб яе выпусцілі з турмы. Адзін з іх - ксёндз Аляксандр Фаміных, пробашч парафіі, да якога належыць Вольга.

Таксама было складзена два хадайніцтвы ў Следчы камітэт аб спыненні крымінальнага пераследу Залатар, якія сумарна падпісалі блізу 70 каталіцкіх святароў. Пра гэта паведамляе ксёндз Вячаслаў Барок у выпуску свайго відэаблогу, прысвечанага Вользе, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Вольга Залатар тройчы пісьмова прасіла дазволу на сустрэчу са святаром, але ёй не дазваляюць нібыта за адмову супрацоўнічаць са следствам.

Апошнія навіны