BE RU EN

У Зімбабвэ вызваляюць зняволеных, каб паменшыць рызыку заражэння каранавірусам

  • 18.04.2021, 19:10

Чакаецца, што на волю выйдуць 3 тысячы зняволеных.

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва зацвердзіў амністыю зняволеных, каб разгрузіць перапоўненыя турмы і паменшыць рызыку распаўсюджвання ў іх COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў яго ўказе ад 14 красавіка.

Таксама ўлады Зімбабвэ ўжо прыпынілі наведванне сяброў і сваякоў зняволеных, каб абмежаваць распаўсюд пандэміі ў папраўчых установах.

Associated Press 17 красавіка паведаміла, што ў краіне пачалі вызваляць зняволеных. Як адзначае агенцтва, турмы Зімбабвэ разлічаны на 17 тысяч зняволеных, але да амністыі ў іх змяшчалася блізу 22 тысячы чалавек. Усяго чакаецца, што на волю выйдзе амаль 3 тысячы чалавек.

Асобы, якія падлягаюць вызваленню, былі асуджаныя за негвалтоўныя злачынства. Асуджаныя за забойствы, дзяржаўную здраду, гандаль людзьмі і сэксуальныя злачынствы пад амністыю не патрапілі.

Усе жанчыны, пазбаўленыя волі за негвалтоўныя злачынствы і адбылі трэць прысуду, павінны быць вызваленыя, як і ўсе людзі з інваліднасцю, асуджаныя за негвалтоўныя злачынства, адзначае агенцтва. Мнангагва таксама замяніў пакаранне шматлікім прысуджаным да смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне.

Апошнія навіны