BE RU EN

Да +17°С чакаецца ў Беларусі ў панядзелак

  • 18.04.2021, 16:02

Будзе пераменная воблачнасць.

Да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 19 красавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень - 11-17 градусаў цяпла.

Апошнія навіны