BE RU EN

Партызаны правялі магутны агітацыйны рэйд па Менску

  • 18.04.2021, 13:30

Жыхароў сталіцы заклікалі дзейнічаць.

Адна з групаў сталічных партызанаў правяла масавы агітацыйны рэйд у горадзе, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У ноч з 17 да 18 красавіка мы распаўсюдзілі больш за 250 улётак пра сацыяльныя і эканамічныя праблемы (цэнзура ў інтэрнэце, павышэнне коштаў паліва, мянтоўскі гвалт і інш).

Дзейнічайце! Не сядзіце на месцы! Агітацыя не проста дазваляе зацікавіць людзей прыгожай карцінкай, але і прымушае людзей задумацца пра актуальныя праблемы, рабаўніцкую палітыку ўладаў і супрацьстаяць ім», – пішуць удзельнікі акцыі.

Апошнія навіны