BE RU EN

У Іране адбыўся моцны землятрус

  • 18.04.2021, 12:32

Асяродак залягаў на глыбіні 10 кіламетраў.

На поўдні Ірана сейсмолагі зафіксавалі землятрус магнітудай 5,8. Пра гэта паведаміў Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр у нядзелю, 18 красавіка.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 96 кіламетраў на паўночны захад ад партовага горада Бушыр, дзе жыве больш за 160 тысячаў чалавек. Асяродак залягаў на глыбіні 10 кіламетраў.

Таксама адбыліся два моцныя афтэршокі – магнітудай 5 і 4,4.

Інфармацыя пра пацярпелых і магчымыя разбурэнні на гэты момант не паступала.

Апошнія навіны