BE RU EN

«Падрыхтавалі склеп»: Лукашэнка расказаў, як планавалі замах на яго і дзяцей

  • 18.04.2021, 9:20

Са слоў дыктатара, за «арганізацыяй гэтай аперацыі стаялі спецслужбы ЗША».

Лукашэнка заявіў, што ягоных дзяцей планавалі выкрасці. Да гэтага, паводле ягоных слоў, былі датычныя спецслужбы ЗША.

«У планах захоп дзяцей, [думалі:] «Пасадзім ў склеп». ...> У Гомельскай вобласці склеп падрыхтавалі. Мы затрымалі групу - яны паказалі, як усё планавалі», - сказаў Лукашэнка. Пра гэта піша 360tv.ru.

Лукашэнка адзначыў, што абмеркаваў сітуацыю, якая склалася з прэзідэнтам Расеі Пуціным і кіраўніком ФСБ Аляксандрам Бортнікавым. Ён растлумачыў, што непасрэдныя арганізатары замаху, які не адбыўся, знаходзіліся ў Маскве.

У групу ўваходзілі затрыманыя ў Расеі адвакат Зянковіч і палітолаг Фядута. У Менск яны ехаць баяліся, бо там ужо затрымалі некалькі груп, якія зладзілі схованкі са зброяй.

Цяпер усе арганізатары і выканаўцы ўжо далі прызнальныя сведчанні.

«Я хачу проста папярэдзіць, што калі крый Божа яны дакрануцца да маіх або да чыіх-небудзь дзяцей, гэта будзе страшная калатнеча», - заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што каманду амерыканскія спецслужбы на ліквідацыю лідара замежнай дзяржавы маглі атрымаць толькі ад вышэйшага кіраўніцтва сваёй краіны.

Аб знікненні ў Маскве палітолага Аляксандра Фядуты стала вядома 13 красавіка. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Шыбко. Яна патлумачыла, што муж перастаў выходзіць на сувязь. Жанчына адзначыла, што не ў курсе, што рабіў Фядута ў расейскай сталіцы і з кім сустракаўся.

Апошнія навіны