BE RU EN

Сын Лукашэнкі здзейсніў гідкі ўчынак падчас хакейнага матчу

  • 17.04.2021, 14:06

Відэафакт.

Дзмітрый Лукашэнка, сын узурпатара, падчас хакейнага матчу нанёс удар спаборніку клюшкай паміж ног, а затым яшчэ і перакуліў яго, паведамляе tut.by.

Інцыдэнт адбыўся 15 красавіка ў матчы чэмпіянату Менска сярод аматарскіх каманд паміж клубамі «Бастыён» і «Шчыт». 41-гадовы Дзмітрый выступае за «Шчыт», а ў складзе «Бастыёну» гуляюць яшчэ двое сыноў Лукашэнкі - 45-гадовы Віктар і 16-гадовы Мікалай.

Арбітры не сталі цырымоніцца з сынам Лукашэнкі і пакаралі яго штрафам на пяць хвілін і выдаленнем да канца матчу. Сустрэча скончылася з лікам 2:0, а за ходам паядынку з трыбуны назіраў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны