BE RU EN

Водны крызіс у Крыме: Стала вядома пра яшчэ адно абмялелае вадасховішча

  • 16.04.2021, 19:27

На акупаваным паўвостраве пагаршаецца водны крызіс.

На часова акупаваным Расейскай Федэрацыяй украінскім паўвостраве Крым прадаўжае пагаршацца водны крызіс. Як піша sprotyv.info, пра гэта ў сацыяльнай сетцы Twitter паведамляе карыстальнік з нікам «Крымскі бандэравец».

«Крым. Белагорскі раён. Баланоўскае вадасховішча. Вады мала. Аб'ём вадасховішча 5,1 млн м³, плошча воднага люстэрка 41 гектар. Цяпер запоўненае вадой прыкладна на пятую частку. Вышыня плаціны – 35 м. Свежае відэа», – напісаў карыстальнік і дадаў спасылку на відэа.

Апошнія навіны