BE RU EN

Ліберальная партыя Нарвегіі адрэагавала на заклік беларусаў спыніць супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліем»

  • 16.04.2021, 19:24

Ліберальная партыя Нарвегіі ўваходзіць у кіроўчую кааліцыю ў мясцовым парламенце.

Нядаўна НАУ адправіла лісты на адрас нарвежскіх органаў улады, паклікаўшы іх пасадзейнічаць спыненню супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліем», піша тэлеграм-канал «Баста!».

Першай адказ даслала Ліберальная партыя Нарвегіі, якая ўваходзіць у кіроўчую кааліцыю ў мясцовым парламенце.

У адказе прадстаўнік партыі Ховард Сандвік паведамляе, што Ліберальная партыя ўжо падняла беларускае пытанне ў гутарцы з кіраўніком міжнароднага камітэта партыі і сябрам партыі, які працуе ў камітэце замежных справаў у нарвежскім парламенце.

– Мы прадоўжым уважліва сачыць за развіццём падзей у Беларусі і падтрымліваць дыялог як з адпаведнымі міністэрствамі Нарвегіі, так і з самой Yara, – гаворыцца ў лісце.

Апошнія навіны