BE RU EN

Актывісты зрабілі шэраг арт-інсталяцый у падтрымку NIVEA

  • 16.04.2021, 17:43

Самі малюнкі намаляваны крэмам кампаніі.

Беларуская дыяспара ва Уроцлаве зрабіла шэраг арт-інсталяцый у падтрымку кампаніі NIVEA, якую забаранілі ў Беларусі. Самі малюнкі зроблены крэмам кампаніі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У беларусаў зараз цяжкі час. Але ён паказаў нам: людзі могуць вельмі шмат, калі яны падтрымліваюць адзін аднаго. Кожны раз, калі нам хочацца апусціць рукі, здараецца маленькі цуд. І мы крочым далей. Але ўжо не адны, а ў вялікай грамадзе тых, хто падтрымаў нашу барацьбу за свабоду. Нас вельмі шмат!

Беларусы Уроцлава дзякуюць NIVEA за тое, што вы на нашым баку. У часы, калі пануе цемра, вельмі важна захаваць беласнежную рэпутацыю», - пішуць актывісты.

Апошнія навіны