BE RU EN

Беларусь не патрапіла ў рэйтынг самых інавацыйных краін свету

  • 16.04.2021, 14:59

Першае месца ў рэйтынгу заняла Паўднёвая Карэя.

У рэйтынг самых інавацыйных краін свету, складзеных Bloomberg, увайшлі ўсе краіны-суседзі Беларусі. Але не Беларусь, піша thinktanks.by.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Паўднёвая Карэя, другое - Сінгапур, трэцяе - Швайцарыя.

Усяго ў даследаванні разглядалася 60 дзяржаў. Апошнія месцы ў ім занялі Украіна, Алжыр і Іран.

Рэйтынг Bloomberg аналізуе дзясяткі крытэраў з выкарыстаннем сямі аднолькава ўзважаных паказчыкаў, уключаючы выдаткі на даследаванні і распрацоўкі (R&D), вытворчыя магутнасці, канцэнтрацыю высокатэхналагічных кампаній і іншыя.

Апошнія навіны