BE RU EN

У Байдэна намякнулі на ўвядзенне новых санкцый супраць «Паўночнага струменю – 2»

  • 15.04.2021, 21:54

Газаправод пабудаваны ўжо на 95%.

У Белым доме захоўваюць магчымасць увядзення дадатковых санкцый супраць расейскага газаправода "Паўночны струмень – 2". Ён пабудаваны ўжо на 95%.

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі падчас брыфінгу.

"Я хацела б запэўніць, што мы захоўваем магчымасць ужывання дадатковых захадаў. Гэта не значыць, што іх больш не будзе. Аднак я не стану каментаваць, якія санкцыі былі ці не былі ўзгодненыя", – заявіла яна.

Адзначым, што расейскі праект "Паўночны струмень – 2" прадугледжвае будаўніцтва дзвюх нітак газаправода ад узбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора да Нямеччыны. У ЗША наклалі санкцыі на кампаніі, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце, бо мяркуюць, што Расея выкарыстоўвае гэты праект з мэтай уплыву на Еўропу.

Будаўніцтва газаправода было прыпыненае, аднак цяпер яно прадоўжылася ў тэрытарыяльных водах Даніі.

Раней паведамлялася, што Белы дом абмяркоўвае кандыдатуру спецыяльнага пасланніка, які ўзначаліць перамовы пра спыненне будаўніцтва расейскага газаправода "Паўночны струмень – 2".

Апошнія навіны