BE RU EN

Польшча падтрымала санкцыі ЗША высылкай расейскіх дыпламатаў

  • 15.04.2021, 20:50

Варшава абвесціла трох расейскіх дыпламатаў персонамі нон-грата.

Варшава абвесціла трох расейскіх дыпламатаў персонамі нон-грата, іх вышлюць з краіны, паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных справаў Польшчы.

У дыпламатычнай установе паведамілі, што 15 красавіка расейскі амбасадар Сяргей Андрэеў быў выкліканы ў МЗС, дзе яму ўручылі ноту з інфармацыяй наконт прызнання персонамі нон грата трох супрацоўнікаў амбасады Расеі ў Варшаве. Іх імёны пакуль не называюцца.

«Падставай для такой пастановы паслужыла парушэнне названымі асобамі ўмоваў дыпламатычнага статусу і ажыццяўленне дзейнасці на шкоду Рэспублікі Польшча», – гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым польскае МЗС паведаміла, што Варшава выказвае салідарнасць з пастановамі, прынятымі ўладамі ЗША. Гаворка ідзе пра ўвядзенні Вашынгтонам новых санкцыяў у дачыненні да Масквы. «Супольна прынятыя, узгодненыя хаўрусніцкія пастановы – найбольш адэкватны адказ на варожыя дзеянні Расеі», – адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны