BE RU EN

МЗС Вялікай Брытаніі і Польшчы выклікалі амбасадараў РФ

  • 15.04.2021, 20:19

МЗС Брытаніі выклікаў расейскага амбасадара ў Лондане ў сувязі з варожай дзейнасцю РФ.

Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі 15 красавіка выклікала амбасадара РФ у Лондане Андрэя Келіна ў сувязі з "варожай лініяй паводзінаў". Пра гэта паведамляе Reuters.

Брытанскія дыпламаты заявілі Келіну, што глыбока занепакоеныя паводзінамі Расеі, у тым ліку кібератакамі, умяшаннем у дэмакратычныя працэсы і ўзмацненнем ваеннай прысутнасці на мяжы з Украінай і ў незаконна анэксаваным Крыме.

Амбасадара РФ у Варшаве Сяргея Андрэева сёння выклікалі ў МЗС Польшчы. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведаміла польскае агенцтва PAP.

Выклік звязаны з увядзеннем Злучанымі Штатамі санкцый супраць Расеі, а таксама з сітуацыяй на межах РФ і Украіны, адзначылі журналісты.

Апошнія навіны