BE RU EN

Амбасада ЗША прапануе юрыдычную дапамогу затрыманаму КДБ Зянковічу

  • 15.04.2021, 18:47

Пра затрыманне юрыста Юрыя Зянковіча ў Маскве стала вядома 13 красавіка.

У сувязі з затрыманнем Юрыя Зянковіча, які мае грамадзянства ЗША і Беларусі ў амбасадзе падкрэслілі, што заўсёды гатовыя прапанаваць консульскія паслугі ў выпадку затрымання амерыканскага грамадзяніна, паведамляе tut.by.

Дыпламаты не сталі даваць ацэнку затрыманню амерыканскага грамадзяніна беларускімі спецслужбамі і не расказалі, ці наведаў ужо Зянковіча ў СІЗА КДБ консул.

«Адной з найважнейшых задачаў Дзяржаўнага дэпартамента, амбасадаў і консульстваў ЗША з'яўляецца дапамога грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў зняволенні або затрыманыя за мяжой. Згодна з існай практыкай, мы не перадаем інфармацыю пра грамадзянаў ЗША без іх пісьмовай згоды», – сказаў прэс-аташэ амбасады ЗША ў Беларусі Цім О'Конар.

Апошнія навіны