BE RU EN

У Літве перахапілі беларускія цыгарэты на $1 мільён

  • 15.04.2021, 16:48

Распачатае расследаванне.

Літоўскія мытнікі выявілі чарговую буйную партыю беларускіх цыгарэт на мяжы, паведамляе літоўская мытня.

11 красавіка блізу пяці раніцы грамадзянін Беларусі перасякаў мяжу на фуры DAF у пункце пропуску «Шальчынінкай». У дакументах было пазначана, што ён вязе кардон у Польшчу транзітам праз Літву.

Пры аглядзе грузу мытнікі звярнулі ўвагу, што кардон выкладзены неакуратна, і наважылі прасканаваць аўтамабіль. Высветлілася, што ва ўпакоўках лістоў кардона былі выразаныя спецыяльныя паражніны, у якіх знаходзіліся цыгарэты.

Усяго было канфіскавана амаль 308 тысяч пачак цыгарэт NZ Gold і Minsk Superslims беларускай вытворчасці. Іх кошт, уключаючы падаткі, ацэньваецца на больш чым 1 млн еўраў.

Распачатае расследаванне. Кіроўцу затрымалі і пазней вызвалілі пад заклад і падпіску аб нявыездзе з канфіскацыяй дакументаў.

Апошнія навіны