BE RU EN

Улады ахвяруюць Калавурам

  • Telegram-канал «Бусел»
  • 15.04.2021, 15:59

Кіраўнік Нацбанку выдатна разумее, куды коціцца беларуская эканоміка.

Кіраўнік Нацбанку Беларусі Павел Калавур на прэс-канферэнцыі заявіў, што ўсе свае зберажэнні захоўвае «толькі ў беларускай валюце».

У мяне стратэгія зберажэння - безадзыўныя дэпазіты на тэрмін, не меншы за 13 месяцаў у нацвалюце. Дык вось за апошнія пяць гадоў даходнасць захоўвання ў беларускіх рублях вышэйшая на 70%, чым даходнасць у валюце.

Даверлівым грамадзянам можа здацца, што логіка ў гэтых словах ёсць, бо самая высокая стаўка ў безадзыўных укладах на год у беларускіх рублях складае 19% гадавых, у далярах - усяго 2,3%.

Вось толькі ўзровень інфляцыі гэтых валют не аднолькавая: 8,5% у Беларусі і 2,6% у ЗША паводле звестак за сакавік. Не варта забываць і пра курс валют: за апошнія пяць гадоў беларускі рубель страціў 25% да валюты.

Таму такі выступ - гэта спроба хоць неяк рэабілітаваць нацвалюту перад насельніцтвам, ахвяруючы іміджам Калавура: відавочна не самага дурнога чалавека, які выдатна разумее, куды коціцца беларуская эканоміка.

Telegram-канал «Бусел»

Апошнія навіны