BE RU EN

Студэнты БДЭУ і БДТУ аб'ядналіся: Наша сіла - у нас саміх!

  • 15.04.2021, 11:46

Навучэнцы менскіх ВНУ заявілі, што хочуць перамен.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага і Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэтаў аб'ядналіся, каб нагадаць кожнаму аб нашай з вамі сіле, піша Telegram-канал «Баста!»

«Мы стаміліся баяцца. Мы стаміліся выжываць

Мы хочам жыць. Мы хочам развівацца і развіваць. Мы хочам перамен!

Наша сіла - у нас саміх! У нашай салідарнасці і падтрымцы, у нашай адвазе і гатоўнасці змагацца за справядлівасць, нягледзячы ні на што!

Не здавайцеся і рабіце ўсё, што ў вашых сілах, бо кожны крок - важны.

Тут пераменамі станем мы», - заявілі студэнты.

Апошнія навіны