BE RU EN

Еўрапейская кінаакадэмія і больш за 50 арганізацый заклікалі вызваліць Таццяну Гацуру-Яворскую

  • 15.04.2021, 11:06

Актывістка ўнесла значны ўклад у беларускую культуру і папулярызацыю фундаментальных каштоўнасцяў.

Адкрыты ліст Еўрапейскай кінаакадэміі падпісалі больш за паўсотні арганізацый і кінафестываляў. Падпісанты заклікалі неадкладна вызваліць Таццяну Гацуру-Яворскую і іншых праваабаронцаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны адзначылі, што Гацура-Яворская ўнесла значны ўклад у беларускую культуру і папулярызацыю фундаментальных каштоўнасцяў.

Фестываль Watch Docs Belarus, які яна арганізавала, «уваходзіць у сусветную сям'ю кінафестываляў аб правах чалавека - міжнародную кінвасвцыяцыю правоў чалавека».

Заснавальніцу грамадскага аб'яднання «Звяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я - не» Таццяну Гацуру-Яварскую затрымалі 6 красавіка.

Як падазраюць у «фінансаванні беспарадкаў». Такая фармулёўка значылася ў санкцыях на ператрусы, якія напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю зладзілі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы падазраванай.

Санкцыя згаданага крымінальнага артыкула прадугледжвае да трох гадоў зняволення.

12 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі Таццяну Гацуру-Яворскую палітычнай зняволенай.

Таццяна Гацура-Яворская - маці чатырох дзяцей. Яна арганізатарка вялікай колькасці культурных ініцыятыў, у тым ліку Watch Docs Belarus - міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека, які праводзіцца з 2015 года.

Заснаванае ёю аб'яднанне «Звяно» выступіла ініцыятарам выставы «Машына дыхае, а я – не», прысвечанай адданай працы медыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам.

Аднак літаральна праз дзень пасля адкрыцця заявіліся кантралёры з санстанцыі і міністэрства надзвычайных сітуацый, экспазіцыю давялося закрыць. Людзей, якія мелі дачыненне да арганізацыі выставы арыштавалі.

Апошнія навіны